Архив новостей

12.03.2018

Гуканне вясны ў "Дудудках"

24 сакавіка з 12:00 па 18:00

Музейны комплекс Дудуткі

запрашае на народнае гулянне сустрэчы

прыгажуні-вясны - "Гуканне вясны".

  Гэта прыгожае і светлае народнае свята, прысвечанае вясне, напоўненае дабрынёй, весялосцю і цёплым добрым настроем. Адзінае свята-абрад, якое не мае пэўнага плана дзеянняў, так як самае галоўнае ў ім- весяліцца, спяваць і радавацца жыццю. Таму заўсёды "Гуканне вясны" суправаджаецца карагодамі, гукальнымі спевамі, цікавымі традыцыямі і вясёлымі гульнямі. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень адбываецца гуканне вясны на зямлю і яна прыходзіць, прыносячы з сабой радасць і шчасце. 
Гукаюць вясну «песнямі-вяснянкамі", пры гэтым гуляюць у народныя гульні, якія закліканы зблізіць людзей, нават не знаёмых паміж сабой. А карагоды ўяўляюць сабой бясконцы кругазварот жыцця і вечную маладосць.
  У гэты дзень трэба не толькі ўпусціць у сваё сэрца шчасце і радасць, але і вызваліцца ад грузу мінулага, спаліць ўсё лішняе і непатрэбнае. Мужчыны паходнямі(факеламі) распальвалі вогнішча, а жанчыны і дзеці выкідвалі старыя рэчы ў агонь, альбо спальвалі льняное “мелле” – кастрыцу, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага, ад хвароб і ад прысутнасці зімы ў душы.



Сустракайце вясну разам з намі!



Што чакае гасцей:

-Гукальныя спевы
-Вясновыя карагоды
-Цікавыя традыцыі
-Захапляльныя майстар-класы
-Размалеўванне жыцця яркімі краскамі
-Народныя танцы 
-Вясёлыя гульні
-Вясновая выстава
-Спальванне вогнішча
-Пазбаўленне ад усяго непатрэбнага
-Красачныя і жывыя фатазоны
-Пачастункі


Музейны комплекс працуе з 10.00 да 18.00.

Кошт квіткоў:
10 руб. – дарослыя,
6 руб. – школьнікі, 
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна


За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў кафе і кропках харчавання
лепшыя сувеніры ад народных майстроў

Увага!
Хто прыйдзе з знакамі вясны (кветкі, вянкі, рознакаляровыя спадніцы і хусткі, ды іншае) - таго чакае падарунак. 

Разделы сайта