Архив новостей

01.04.2019

Лидский замок приглашает

Лідскi замак запрашае


“ВЯСЕЛЛЕ КАРАЛЯ ЯГАЙЛЫ”

з цыклу анімацыйных праграм

"ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА"

У праграме (уваходзіць у кошт):

  1. Пешая аглядная экскурсія "Замак Гедыміна"(да 45 хвілін):вакол замка і ў замкавым двары з наведваннем баявой галерэі.
  2. Наведанне экспазіцыі "Лідскі замак. Падзеі і постаці" у паўночна-усходняй вежы Лідскага замка. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы, якія раскрываюць тэмы: будаўніцтва замка, ваенных падзей, палявання.
  3. Тэатралізаваная імпрэза “Вяселле Ягайлы”, заснаваная на рэальных падзеях, якія праходзілі ў Лідскім замку ў 1422 годзе (да 35 хвілін).

4. Сярэднявечныя інтэрактыўныя гульні з турыстамі на спецыялізаваных пляцоўках не менш 5 пляцовак (да 30 хвілін).

Анімацыя праходзіць у Лідскім замку.

Склад аніматарскай групы – не менш 8 чалавек. Агучванне – жывы гук (2-3 выканаўцы)

Кошт: дзеці – 20,00 / 22,00 руб./чал., дарослыя – 23,00 / 25,00 руб./чал.*

*у залежнасці ад частавання: без частавання / з частаваннем.

Кошт разлічаны на групу з 40 чалавек. Агульная працягласць праграмы – да 120 хвілін.

Квэст "Тайна цёмнага рыцара"

з цыклу анімацыйных праграм

"ВЯЛIКАЕ КНЯСТВА"

  У праграме (уваходзіць у кошт):

  1. Пешая аглядная экскурсія "Замак Гедыміна" (да 45 хвілін):вакол замка і ў замкавым двары з наведваннем баявой галерэі.
  2. Наведанне экспазіцыі "Лідскі замак. Падзеі і постаці" у паўночна-усходняй вежы Лідскага замка. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы, якія раскрываюць тэмы: будаўніцтва замка, ваенных падзей, палявання.
  3. Удзел у квэсце па матывах сярэднявечча (да 15 хвілін) адкрые таямнiцы цёмнага рыцара. Вы адшукаеце ўсе яго страчаныя ключы, пройдзеце ўсе яго выпрабаваннii знойдзеце адказы на ўсе загадкi.

4. Сярэднявечныя інтэрактыўныя гульні з турыстамі на спецыялізаваных пляцоўках не менш 5 пляцовак (да 30 хвілін).

 

 Анімацыя праходзіць у Лідскім замку.

Склад аніматарскай групы – не менш 4 чалавек.

Кошт: дзеці – 11,00 /13,00 руб./чал., дарослыя –15,00 / 17,00 руб./чал.*

*у залежнасці ад частавання: без частавання / з частаваннем.

Кошт разлічаны на групу з 40 чалавек. Агульная працягласць праграмы – да 90хвілін.

"СЯРЭДНЯВЕЧНЫЯ ЗАБАВЫ"

з цыклу анімацыйных праграм

"ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА"

У праграме (уваходзіць у кошт):

  1. Пешая аглядная экскурсія "Замак Гедыміна" (да 45 хвілін):вакол замка і ў замкавым двары з наведваннем баявой галерэі.
  2. Наведанне экспазіцыі "Лідскі замак. Падзеі і постаці" у паўночна-усходняй вежы Лідскага замка. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы, якія раскрываюць тэмы: будаўніцтва замка, ваенных падзей, палявання.
  3. Тэатралізаваная мініяцюра «Двор Вялікага Князя» з жыцця сярэднявечча, адзін сюжэт, (да 25 хвілін).

4. Сярэднявечныя інтэрактыўныя гульні з турыстамі на спецыялізаваных пляцоўках - не менш 5 пляцовак (да 30 хвілін).

 

Анімацыя праходзіць у Лідскім замку.

Склад аніматарскай групы – не менш 6 чалавек.

Кошт: дзеці – 16,00 / 18,00руб./чал., дарослыя – 19,00 / 21,00 руб./чал.*

*у залежнасці ад частавання: без частавання / з частаваннем.

Кошт разлічаны на групу з 40 чалавек.

Агульная працягласць праграмы – да 100 хвілін.

Дадатковыя паслугі (за даплату, замаўляюцца загадзя):

  • Экскурсіі, выставы і анімацыйныя праграмы на турыстычным комплексе “Вольны Мельнiк”.
  • Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (працягласць 45 хвілін, кошт – 45.00 руб. з групы).
  • Вогненнае шоуў Лідскім замку (толькі ў вячэрні час).
  • Экскурсія ў Цэнтр рамёстваў з анімацыйнымі праграмамі праекта "КОЛА ЧАСУ". Працягласць і кошт – па даведцы.
  • Наведванне ўнікальнай царквы ў Малым Мажэйкаве (знакамітай Мураванкі). На транспарце заказчыка, працягласць - 90 хвілін.
  • Экскурсія на шклозавод "Неман" у г. Бярозаўка – назіранне за працэсам вырабу шкла, наведванне музея шкла.
  • Арганізацыя начлегу ў горадзе: гатэль "Кантынент" (клас 3*), гатэлі "Экватар" і "Ліда" (турысцкі клас), хостэл.
  • Арганізацыя харчавання ў пунктах грамадскага харчавання ў горадзе.
  • Арганізацыя экскурсій на ААТ "Лiдскае пiва" з дэгустацыяй піва.
  • Іншыя паслугі інфраструктуры горада.

 

Разделы сайта