Архив новостей

22.05.2014

21.06 Купалле ў Дудутках!!!

21 чэрвеня – дзень летняга сонцастаяння: самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. Дзень, калі сонца знаходзіцца ў зеніце, а ноч мае чароўную афарбоўку. Менавіта ў гэты дзень музей Дудуткі запрашае сваіх наведвальнікаў далучыцца да вялікага open-air канцэрту “Купалле “ і падрабязней пазнаёміцца з народнымі купальскімі традыцыямі. У гэты дзень нашы продкі збіралі лекавыя зёлкі, варажылі, шукалі шчасця ў выглядзе папараць кветкі. А зараз Дудуткі запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да святочнай дзеі пад музыку лепшых беларускіх гуртоў!

У музеі збяруцца самыя яскравыя прадстаўнікі розных накірункаў фолькавай музыкі Беларусі. Распачне канцэрт вясёлы гурт “Вурай”. Гэтую ж атмасферу падтрымаюць гурты “Нагуаль”, “Рэха”. Завершыць канцэртную праграму легенда беларускага фольку – гурт "Палац". 

Цягам усяго дня на тэрыторыі музея будуць праходзіць майстар-класы па пляценню купальскіх вянкоў, народным танцам ды рамёствам. Будзем развучваць традыцыйныя беларускія гульні. Наведвальнікі могуць паспрабаваць сплесці самы прыгожы купальскі вянок і атрымаць за гэта каштоўны падарунак ад музея. Сумаваць дакладна не прыйдзецца!

Да сустрэчы ў Дудутках!

Источник: dudutki.by

Разделы сайта